Брэнд

Брэнд elementary належыць elementary, Inc., кампаніі, якая кіруе і падтрымлівае распрацоўку прадуктаў elementary. Гэтыя правілы апісваюць, пры якіх абставінах і як патрэбна выкарыстоўваць брэнд elementary.

Назвы кампаній і прадуктаў

Слова elementary з'яўляецца гандлёвай маркай elementary, Inc. для звароту да самой кампаніі. Яно заўжды пішацца маленькімі літарамі, нават у пачатку сказа. Яно таксама можа быць выкарыстана з назвамі прадуктаў (напрыклад elementary OS), каб звярнуцца да канкрэтнага прадукту кампаніі elementary, Inc.

Галоўным прадуктам elementary, Inc. з'яўляецца elementary OS. Для яснасці, elementary OS ніколі нельга скарачаць да “elementary” ці якойсьці абрэвіятуры.

Маркі брэнда

Кампанія elementary, Inc. заяўляе пра свае правы на два знака: эмблему «e» і лагатып «elementary». Абодва лічацца таварнымі знакамі і прадстаўляюць кампанію elementary, Inc.

Абодва варыянты варта выкарыстоўваць з улікам наступнага:

Эмблема
Стандартная эмблема
Альтэрнатыўная эмблема
Альтэрнатыўная эмблема

Эмблема "e" мусіць выкарыстоўвацца пры звароце да elementary, Inc., асабліва калі патрабуецца квадратныя суадносіны бакоў. Выкарыстоўвайце яе на вялікім памеры і з лагатыпамі падобнай важнасці. Альтэрнатыўную, больш тонкую эмблема выкарыстоўвайце ў меншым кантэксту ці калі стандартная эмблема выглядае занадта цяжка.

Лагатып elementary
Лагатып

Лагатып “elementary” мусіць выкарыстоўвацца калі дазваляе месца пры звароце да elementary, Inc. Ён таксама можа выкарыстоўвацца перад назвай прадукту ці для звароту да канкрэтнага прадукту elementary, Inc.

Лагатып трэба выкарыстоўваць з улікам наступных указанняў:

Колер

Разам з нашай назваю і знакамі мы ўжываем колеры, каб усталёўваць наш брэнд. Мы выкарыстоўваем наступную палітру:

Клубнічны c6262e
Клубнічны 100 ff8c82
Клубнічны 300 ed5353
Клубнічны 500 c6262e
Клубнічны 700 a10705
Клубнічны 900 7a0000
Апельсінавы f37329
Апельсінавы 100 ffc27d
Апельсінавы 300 ffa154
Апельсінавы 500 f37329
Апельсінавы 700 cc3b02
Апельсінавы 900 a62100
Бананавы f9c440
Бананавы 100 fff394
Бананавы 300 ffe16b
Бананавы 500 f9c440
Бананавы 700 d48e15
Бананавы 900 ad5f00
Салатавы 68b723
Салатавы 100 d1ff82
Салатавы 300 9bdb4d
Салатавы 500 68b723
Салатавы 700 3a9104
Салатавы 900 206b00
Мятны 28bca3
Мятны 100 89ffdd
Мятны 300 43d6b5
Мятны 500 28bca3
Мятны 700 0e9a83
Мятны 900 007367
Дурнічны 3689e6
Дурнічны 100 8cd5ff
Дурнічны 300 64baff
Дурнічны 500 3689e6
Дурнічны 700 0d52bf
Дурнічны 900 002e99
Вінаградны a56de2
Вінаградны 100 e4c6fa
Вінаградны 300 cd9ef7
Вінаградны 500 a56de2
Вінаградны 700 7239b3
Вінаградны 900 452981
Бабл-гам de3e80
Бабл-гам 100 fe9ab8
Бабл-гам 300 f4679d
Бабл-гам 500 de3e80
Бабл-гам 700 bc245d
Бабл-гам 900 910e38
Латэ cfa25e
Латэ 100 efdfc4
Латэ 300 e7c591
Латэ 500 cfa25e
Латэ 700 b6802e
Латэ 900 804b00
Какававы 715344
Какававы 100 a3907c
Какававы 300 8a715e
Какававы 500 715344
Какававы 700 57392d
Какававы 900 3d211b
Срэбраны abacae
Срэбраны 100 fafafa
Срэбраны 300 d4d4d4
Срэбраны 500 abacae
Срэбраны 700 7e8087
Срэбраны 900 555761
Сланцавы 485a6c
Сланцавы 100 95a3ab
Сланцавы 300 667885
Сланцавы 500 485a6c
Сланцавы 700 273445
Сланцавы 900 0e141f
Чорны 333333
Чорны 100 666666
Чорны 300 4d4d4d
Чорны 500 333333
Чорны 700 1a1a1a
Чорны 900 000000

Шрыфты

У сеціве і друку мы выкарыстоўваем Inter для загалоўкаў і асноўных копій. Для блокаў кода мы выкарыстоўваем Roboto Mono.

Староннія суб'екты і супольнасць

Мы запрашаем старонніх распарацоўшчыкаў, якія ствараюць прадукты для elementary OS, адаптаваць некаторыя элементы брэнда elementary дзеля ўзгодненасці:

  • Колер
  • Шрыфты
  • Голас/тон

Але, каб пазбегнуць блытання з боку карыстальнікаў, мы абмяжоўваем выкарыстоўванне назвы і эмблем elementary:

  • Вы можаце казаць што ваша праграма "створана для elementary OS", але ўстрымайцеся ад выкарыстоўвання назвы ці знакаў elementary у якасці назвы кампаніі, праграмы, прадукту ці сэрвісу; альбо ў аніякім вашым лагатыпе.

  • Выкарыстоўвайце назву ці знакі каб згадаць elementary, Inc. або праекты кампаніі (напрыклад elementary OS).

Супольнасць

Прадуктам супольнасці (сайтам, фан-клубам і інш.) рэкамендуецца выкарыстоўваць лагатып elementary Community:

Каляровы лагатып elementary Community Чорны лагатып elementary Community

Гэта дапамагае ўсталяваць прадукт як праект супольнасці адначасова пазбягаючы недакладнасці, якая можа ўзнікнуць пры выкарыстоўванні эмблемы elementary, Inc.

Для распаўсюджвальнікаў

Пакуль наша прадукцыя носіць брэндынг elementary, досвед мусіць быць трывалы — незалежна: ці спампаваная была АС з нашага сайта ці ішла з прыладай.

Кампаненты elementary OS могуць быць мадыфікаваныя або распаўсюджаныя ў адпавяданні з умовамі ліцэнзіі; але брэндынг і таварныя знакі вышэй могуць быць распаўсюджаны, калі выконваюцца наступныя ўмовы:

  1. Сістэма застаецца агульна нязменнай; гэта ўключае прадусталяваныя праграмы, стыль, значкі, іншае, або

  2. Мадыфікацыі сістэмы ўхвалены elementary, Inc.

Драйверы і падтрымка апаратнага забеспячэння безумоўна прымаюцца. Мы разумеем, што брэндынг распаўсюджвальніка(напрыклад шпалеры) можа быць важны, таму такія мадыфікацыі ў большай колькасці выпадкаў ухваляюцца. Калі сумнявайцеся, напішыце ліст на [email protected] для праяснення і ўказанняў.

Калі вы не можаце ці не хочаце прытрымлівацца ўмоў распаўсюджвання таварнай маркі elementary, Inc., вы можаце выдаліць нашы брэндынг з АС наступнымі крокамі:

  1. Змяніце радок DISTRIB_DESCRIPTION у файле /etc/lsb-release, каб у ім не было нашых таварных марак.

  2. Змяніце значкі, такія як distributor-logo у /usr/share/icons/elementary/places/, кожнага памеру, каб яны нідзе не з'яўляліся ў сістэме.

  3. Выдаліце ці змяніце пакеты plymouth-theme-elementary і plymouth-theme-elementary-text.

For more information about OEMs and hardware distributors, see our information for OEMs.

Тавары

Мы не ўхваляем выкарыстанне нашага брэндынгу (улічваючы назву або знакі брэнда) у таварах старонніх суб'ектаў без выключнага пісьмовага адабрэння.

Аб'екты ўласнасці і іншае

Спампаваць з GitHub

Каб атрымаць больш інфармацыі наконт назвы, брэнда і таварных марак elementary, напішыце ліст на [email protected].