Мы прапаноўваем два спосабы ўвайсці ў спіс вытворнікаў абсталявання elementary OS у нашай краме, з рознымі патрабаваннямі і выгадамі.
Ухваленне мадэлей паасобна, кожная мадэль будзе ў нашай краме.
Патрабаванні:
Спасылка на ваш сайт або галоўную старонку ў нашай краме.
Патрабаванні:
Інсталятар elementary OS разглядвае кожнае ўсталяванне як усталёўку OEM; прайдзіце ўсе этапы, каб усталяваць АС, потым выключыце прыладу і ўжо тады яна гатовая для адпраўлення пакупніку. Альбо вы можаце стварыць свой асабісты вобраз: усталюйце сістэму, наладзьце ўсе патрэбныя пакеты або налады з часовым уліковым запісам адміністратара, выдаліце запіс і стварыце вобраз дыска. У абодвух выпадках пачатковая ўсталёўка стварыць карыстальніку ўліковы запіс пры першым запуску.
Налады сістэмы маюць некалькі выгадаў для вытворцаў абсталявання, якія пастаўляюць elementary OS. Ад гнуткай архітэктуры да лёгкага наладжвання брэндынгу, наладжванне сістэмы зроблена з улікам вытворцаў OEM.
Налады сістэмы (з кодавай назваю Switchboard) выкарыстоўваюць канцэпцыю дапаўненняў, якая дазваляе дадаваць налады для абсталявання і праграмнага забеспячэння. Напрыклад, Налады мышы і сэнсарнай пляцоўцы пастаўляюцца як дапаўненне.
Вытворцы могуць распрацоўваць і пастаўляць свае дапаўненні, калі яны патрабуюцца якому-небудзь унікальнаму кампаненту апаратнага забеспячэння, налад якога прадвызначана няма ў elementary OS; напрыклад, спецыяльныя сэнсары ці метады ўвода, якіх няма ў большай колькасці абсталявання. Калі гэта можа спатрэбіцца карыстальнікам, удзел у распрацоўцы існуючых дапаўненняў будзе вельмі да месца.
ДакументацыяДапаўненне Аб сістэме паказвае сістэмную інфармацыю і некалькі сістэмных дзеянняў, такіх як аднаўленне налад, паведамленне аб памылках і дапамога. Акрамя інфармацыі аб ПЗ (такой, як версіі АС), яно таксама адводзіць месца пад інфармацыю аб абсталяванні. Прадвызначана, яно змяшчае стандартны відарыс і імя прылады. Аднак вытворцы могуць дадаць адмысловую інфармацыю ў гэту секцыю.
Праз файл oem.conf, вытворцы могуць дадаць назву кампаніі, прадукту, нумар мадэлі і спасылку на сайт вытворца. Таксама можна дадаць відарыс замест стандартнага значка апаратнага забечпячэння.
Пастаўляць elementary OS з рэпазіторыямі, акрамя стандартных і рэпазіторыя ад вытворцаў, не рэкамендуецца. Староннія рэпазіторыі даюць патэнцыяльна ненадзейным староннім суб'ектам root доступ і магчымасць перазапісваць сістэмныя пакеты. Нават калі староннім суб'ектам можна давяраць, можа існаваць пагроза для бяспекі і прыватнасці кліентаў вытворца, калі суб'ект скампраметуюць, калі ён выкарыстоўвае адзін пароль для некалькіх сэрвісах і іншае.
Больш за тое, калі старонні рэпазіторый калі-небудзь перастане падтрымлівацца, гэта можа перашкаджаць абнаўленням АС. Гэта можа затрымаць патэнцыяльна важныя абнаўленні бяспекі і стабільнасці ад трапляння на камп'ютары кліентаў вытворцаў.
Мы часта публікуем абнаўленні пра распрацоўку, буйныя аб'яўленні, парады для распрацоўшчыкаў, папулярныя праграмы і шмат чаго іншага ў нашым блоге.
Наведаць наш блогПраглядзіце лагатыпы elementary, умовы карыстання брэндынгам, колеравую палітру і лагатып супольнасці. Плюс, спампуйце афіцыйныя вектары лагатыпаў elementary у высокай якасці.
Праглядзець падрабязнасці аб брэндзеЗвяжыцеся з нашай камандай напрамую, адправіўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Калі вы ўжо партнёр ці жадаеце даведацца больш пра прапанаванне elementary OS, мы заўжды радыя пагутарыць.
Даслаць электронны ліст