Thoughtful, capable, and ethical computing
elementary OS 8.1.1 Circe (3.3 GB)
Рэкамендаваныя сістэмныя патрэбы |
ЧП
Everything you love, made even better. OS 8.1 improves the Secure Session and Dock, enhances accessibility, improves support for your devices, and addresses your feedback with over 1,100 issue reports fixed.
Праглядзець аб'яву
Атрымлівайце бясплатныя і платныя праграмы з AppCenter, адкрытай крамы праграм для незалежных распрацоўшчыкаў, якая працуе па прынцыпу «плаціце, колькі зможаце». Кожная праграма правяраецца elementary, каб забяспечыць родны, прыватны і бяспечны досвед карыстання праграмамі.
Заставайцеся прадуктыўнымі і сфакусіраванымі са шматзадачным аглядам, рэжымамі «відарыс у відарысе», «не турбаваць» і іншымі. Або пакіньце работу за праглядам відэа ці гуляннем.
Некалькі працоўных сталоў дапамогуць вам разбіць вашы вокны па віду дзеяння. Трымайце праграмы для работы і гульні асобна, але так блізка, як адным чырканнем ці націсканнем.
Гледзячы фільм, гульню, або працу ў тэрмінале, рэжым «відарыс у відарысе» дапамагае трымаць на віду адну рэч, працуючы з іншай.
«Выключыце» ўсе староннія рэчы і сфакусіруйцеся на працы, або трымайцеся далей ад апавяшчэнняў, калі глядзіце фільм. «Не турбаваць» прыпыняе апавяшчэнні на іх месцах.
elementary OS падаецца з акуратна сабраным камплектам праграм, падыходзячых для штодзённай працы, каб вы праводзілі больш часу, карыстаючыся камп'ютарам, і менш часу, ачышчаючы яго ад непатрэбнага.
Арганізуйце і слухайце сваю музыку. Шукайце трэкі па альбомам, карыстайцеся вокамгненным пошукам і стварайце плэй-лісты з вашых любімых кампазіцый.
Праглядвайце інтэрнэт праз шыбкі і лёгкі браўзер. «Сеціва» дазваляе вам карыстацца сучаснымі сайтамі і вэб-праграмамі, адначасова застаючыся прыватнымі і менш уплываючы на час працы батарэі.
Кіруйце некалькімі адрасамі электроннай пошты хутка і бестурботна, з праглядам лістоў, як чатаў, імгненным пошукам, новай сістэмай апавяшчэнняў і іншым.
Імпартуйце, арганізоўвайце і рэдагуйце фота. Зрабіце слайд-шоу. Абагульце праз анлайн-сэрвісы.
Разумны і лёгкі прагляд відэа з падтрымкай бібліятэкі, перадпраглядаў на шкале часу, плэй-лістоў, падтрымкай субцітраў, разумным поўнаэкранным рэжымам і магчымасцю вярнуцца да апошняга месца прайгравання.
З лёгкасцю праглядайце і стварайце падзеі. Сінхранізуйце іх з дапамогай уліковых запісаў.
Разумная навігацыйная панэль палягчае агляд файлаў, пошук або дапаўненне шляху. Хутка праглядвайце папкі з праглядам у слупках і карыстайцеся ўкладкамі браўзернага тыпу з разумнымі функцыямі, напрыклад гісторыяй укладак.
Колеравыя схемы для зніжэння нагрузкі на вочы, укладкі, як у браўзеры, з гісторыяй і разумнымі назвамі, апавяшчэнні па завяршэнні працэсаў, натуральныя капіраванне і ўстаўка, пошук па адставанням, ахова ўстаўкі і іншае. Хто казаў, што старую праграму нельга навучыць чамусьці новаму?
Зроблена пад усе патрэбнасці, з аўтазахоўваннем, папкамі для праектаў, інтэграцыяй з Git, разумнымі нябачнымі сімваламі, падтрымкаю EditorConfig, міні картай, сімваламі Vala і пашырэннямі, такімі як спасылкі Markdown і эмуляцыяй Vim. Code будзе апошнім рэдактарам, які вам спатрабуецца.
Лёгка здымайце фота і відэа з вашай убудаванай або падлучанай праз USB вэб-камерай.
Задавайце абмежаванні па карыстанню ў працоўныя дні, выхадныя і на ўвесь тыдзень, індывідуальна для кожнага карыстальніка.
Кіруйце дазволенымі вэб-сайтамі. Правіла распаўсюджваюцца на ўсе праграмы абранага карыстальніка, нават калі яны зменяць браўзер.
Абярыце, якія праграмы бяспечны для вас і вашага дзіця. Вы таксама можаце, па жаданню, дазволіць доступ да іх з вашым паролем.
Сама наша платформа мае адкрыты код, а яшчэ яна пабудавана на моцнай аснове вольнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам (як GNU/Linux). Мы таксама актыўна распрацоўваем экасістэму, каб палепшыць яе для ўсіх.
Праглядзець нашы кампанентыКалі зыходны код даступны для праверкі, усе: даследчыкі па бяспецы, устурбаваныя карыстальнікі, альбо прадстаўнікі кампаній, якія жадаюць паставіць аперацыйную сістэму на іх апаратнае забеспячэнне — могуць пераканацца, што праграма бяспечна, не збірае і не адпраўляе асабістыя даныя.
Папярэджанні па бяспецыКалі ваша праграма можа стаць лепей, дзякуючы новай функцыі або API, калі вы зацікаўлены, як была пабудавана якая-небудзь функцыя або дызайн, у вас ёсць поўны доступ да зыходнага коду. Скапіруйце, даследуйце, удасканальвайце, змяняйце і распаўсюджвайце яго.
Паўдзельнічаць
elementary OS была створана для таго, каб яе лёгка зразумелі новыя карыстальнікі. Але яна не спрошчана да ніжэйшага ўзроўню: з моцнымі спалучэннямі клавіш, якія можна наладзіць, як вам патрэбна, вы ўпэўнены, што будзеце прадуктыўнымі, незалежна ад таго, першы гэта ваш дзень працы за камп'ютарам, або тысячны.
Вашы даныя — вашы, і толькі вашы. Мы не збіраем іх і не выкарыстоўваем для паказу рэкламы. Мы атрымліваем грошы з пакупак elementary OS і праграм з AppCenter. Карыстальнікі плацяць столькі, колькі жадаюць, і так павінна быць.
Наша палітыка прыватнасціelementary OS дапамагае вам сачыць за тым, што робяць праграмы. Калі праграма выкарыстоўвае ваш мікрафон, мы пакажам індыкатар, каб вы ведалі. Калі праграма выкарыстоўвае дужа шмат энергіі, мы паведамім аб гэтым праз індыкатар сілкавання.
Калі праграме патрэбны доступ да вашых даных, яна павінна запытаць яго загадзя. Мы правяраем усе праграмы ў AppCenter, каб упэўніцца, што яны выкарыстоўваюць толькі тыя дазволы, якія ім патрэбны. Вы заўсёды можаце адклікаць іх у наладах сістэмы.
elementary OS аўтаматычна расстаўляе вашы часовыя і выдаленыя файлы па палічкам. Гэта дазваляе не толькі вызваліць месца на прыладзе, але яшчэ і пераканацца, што вашы прыватныя даныя не будуць вас турбаваць.
Thoughtful, capable, and ethical computing
Заплаціце, колькі сможаце