Усё, што мы робім, мае 100% адкрытага зыходнага кода і сумесна распрацоўваецца людзьмі з усяго свету. Нават калі вы не праграміст, вы можаце паўдзельнічаць і дапамагчы.
З дапамогай нашых карыстальнікаў і аматараў мы змаглі вырасці з маленькай групы валанцёраў у маленькую, але пастаянную кампанію. Нават самая маленькая падтрымка дапамагае нам паляпшаць elementary OS і вырашаць больш вялікія праблемы.
Прама фінансуйце elementary і атрымайце значок на ваш профіль GitHub, каб паказаць сваю падтрымку. У GitHub Sponsors няма камісіі, таму гэта цудоўны спосаб зрабіць уклад яшчэ больш значымым.
Спансіраваць на GitHubPatreon працуе як пастаянная краўдфандынгавая кампанія. Выберыце суму, колькі ахвяраваць штомесячна, каб дапамагчы нам дасягнуць нашых мэт. Акрамя таго, атрымлівайце эксклюзіўныя ўзнагароды і чытайце эксклюзіўны кантэнт раней за ўсіх.
Падтрымаць на PatreonПроста скарыстайцеся дэбетовай або крэдытнай карткаю, альбо ўліковым запісам PayPal. Вы можаце выбраць адначасовае ахвяраванне ці наладзіць перыядычную аплату.
Наладзьце перыядычны ўзнос з Liberapay, платформу з адкрытым зыходным кодам і некамерцыйным фінансаваннем.
Зрабіць узнос з Liberapayelementary OS створана і выкарыстоўваецца людзьмі са ўсяго свету; дапамажыце нам палепшыць пераклад, каб забяспечыць лепшы досвед карыстання для ўсіх.
І elementary OS, і наш вэб-сайт адкрыта перакладаюцца на анлайн платформе Weblate. Даведацца больш
Мы выкарыстоўваем GitHub Discussions для частых пытанняў ад супольнасці. Хто хоча можа стварыць уліковы запіс і пачаць ствараць пытанні ці адказваць іншым.
Новыя пытанні Пытанні без адказаўelementary дае базавую дакументацыю для карыстальнікаў і распрацоўшычкаў. Уся наша дакументацыя напісана на Markdown і размешчана на GitHub, таму прапанаваць змену ці дадаць секцыю там пусцяковая справа.
Інструкцыя па вывучэнню асноў Дакументацыя для распрацоўшчыкаўНаш вэб-сайт выкарыстоўвае HTML, CSS, PHP, і JavaScript. Мы заўсёды ў пошуках людзей, якія разбіраюцца ў гэтых сферах і якія бы дапамаглі нам зрабіць наш сайт яшчэ лепей.
Паведаміць аб праблеме з сайтам Зрабіць форк вэб-сайта на GitHubНаша асяроддзе працоўнага стала і ўсе яго праграмы створаны на Vala, GTK, Granite і некалькіх іншых адкрытых бібліятэк. Мы размяшчаем увесь наш код на GitHub. Калі вы ніколі дагэтуль не распрацоўвалі нічога для elementary OS, рэкамендуем вам звярнуцца да дакументацыі для распрацоўшчыкаў.
Дакументацыя па распрацоўцы Праглядзець кодДапамажыце нам, адсочваючы памылкі і паведамляючы аб іх. Альбо дапамажыце, пацвярджаючы, паясняючы ці ачышчаючы дадзеныя памылкі.
Прачытаць інструкцыюДапамагайце elementary OS, выпраўляючы памылкі, паляпшаючы функцыянальнасць або рэалізоўваючы новыя функцыі. Даведацца больш
Невялікія праблемыПаляпшайце агульную экасістэму elementary OS і зарабляйце грошы, ствараючы цудоўныя новыя праграмы для AppCenter.
Апублікаваць у AppCenterНаша каманда дызайнераў ператварае ідэі ў зразумелыя справаздачы аб памылках і гатовыя матэрыялы. Перад тым, як паўдзельнічаць, рэкамендуецца прачытаць аб працоўным працэсе. Даведацца больш
Наша каманда дызайнераў адсочвае праблемы з меткаю “Needs Design” на GitHub. Яны могуць патрабаваць абмеркаванні, мадэлі або гатовыя работы.
Праглядзець праблемы "Needs Design"elementary OS выкарыстоўвае сістэмную табліцу стыляў, напісаную на CSS. Яна вызначае як выглядае інтэрфейс, напрыклад кнопкі, панэлі і меню.
Праглядзець табліцу стыляўelementary OS ідзе з пакетам вектарных значкоў, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх стандартных праграмах і даступныя для старонніх праграм.
Праглядзець значкі