Прыватнасць

Вашы даныя — вашы, і толькі вашы. Мы не збіраем іх і не выкарыстоўваем для паказу рэкламы. Мы атрымліваем грошы з пакупак elementary OS і праграм з AppCenter. Карыстальнікі плацяць столькі, колькі жадаюць, і так павінна быць.

Мы актыўна абараняем вашы даныя ад саміх сябе і іншых, не збірая аб вас нічога. Мы верым у тое, што паважэнне й абарона вашай праватнасці, гэта важная рэч. У людзей ёсць правы на найвышэйшы ўзровень прыватнасці, нават з кампаніямі й прадуктамі, якім яны давяраюць.

Накошт elementary OS

Мы не збіраем ніякіх даных карыстальнікаў elementary OS. Вашы файлы, налады й іншая персанальная інфармацыя застанецца толькі на прыладзе, калі вы не вырашыце абагуліць яе праз староннюю праграму або сэрвіс.

Ахова

elementary OS пастаўляецца з убудавай аховаю, каб абараніць вашы даныя ад іншых.

Хто вас слухае

elementary OS дапамагае вам сачыць за тым, што робяць праграмы. Калі праграма выкарыстоўвае ваш мікрафон, мы пакажам індыкатар, каб вы ведалі. Калі праграма выкарыстоўвае дужа шмат энергіі, мы паведамім аб гэтым праз індыкатар сілкавання.

Дазволы

Калі праграме патрэбны доступ да вашых даных, яна павінна запытаць яго загадзя. Мы правяраем усе праграмы ў AppCenter, каб упэўніцца, што яны выкарыстоўваюць толькі тыя дазволы, якія ім патрэбны. Вы заўсёды можаце адклікаць іх у наладах сістэмы.

Уборка

elementary OS аўтаматычна расстаўляе вашы часовыя і выдаленыя файлы па палічкам. Гэта дазваляе не толькі вызваліць месца на прыладзе, але яшчэ і пераканацца, што вашы прыватныя даныя не будуць вас турбаваць.

Уліковыя запісы

У elementary OS па жаданні можна інтэгрыраваць уліковыя запісы, напрыклад пошты або календара праз сістэмныя налады. Даныя з гэтых сервісаў захоўваюцца ў вашай копіі elementary OS лакальна, на вашай прыладзе, каб выкарыстоўвацца ва ўбудаваных праграмах, як пошта, каляндар і задачы. Гэтыя даныя не перадаюцца elementary або староннім суб'ектам.

Даныя, якія мы збіраем

Калі вы дадавайце уліковы запіс, ваша копія elementary OS мае дазвол на збор і захоўванне вашага імя, аватара, электронных лістоў, падзей у календары, кантактаў, фота і файлаў са злучанных уліковых запісаў на вашай прыладзе. Але elementary не збірае гэтых даных.

Як мы выкарыстоўваем даныя

Вашы даныя захоўваюцца на вашай прыладзе і ніколі не дасылаецца староннім суб'ектам. Яны захоўваюцца для выкарыстання ў мясцовах праграмах, як пошта, каляндар, задачы, файлы і фота, каб вы маглі атрымыць да іх доступ.

Абагульванне даных

elementary OS не абагульвае ніякіх даных з вашых уліковых запісаў. Яны не адпраўляюцца elementary або староннім суб'ектам.

elementary.io

Plausible Analytics

Гэты сайт выкарыстоўвае Plausible Analytics з адкрытым кодам, каб ананімна падлічваць наведванні, запампоўкі і г.д. Вы можаце праглядзець тыя жа даныя, якія мы можам праглядваць на агульнадаступнай панэлі. Мы не выкарыстоўваем кукі і не збіраем персанальных даных—нават IP адрэс або агент браузэра. Каб даведацца больш, праглядзице палітыку аб даных Plausible

Кукі

Вы можаце поўнасцю або часткова адключыць любыя кукі-файлы ў наладах вашага браўзэра.

Гэты сайт выкарыстоўвае кукі для паляпшэнняў. Вы можаце карыстацца сайтам без ніх, але з меньшым камфортам. Напрыклад, сайт не запомніць, куплялі вы elementary OS, ці не; вас папросяць заплаціць яшчэ раз.

Cloudflare

Захоўвае кукі для запісу элементаў паводзін і аналізу мажлівых пагроз. Каб даведацца больш , праглядзіце Палітыку прыватнасці і бяспекі Cloudflare

Stripe

Выкарыстоўвае кукі, каб памятаць, калі была ваша апошняя купля і вашу краіну, каб даведацца, якія карткі прапаноўваць для плацяжоў. Каб даведацца больш, праглядзіце Палітыку прыватнасці Stripe

Кіраванне кукі

Паколькі вы ўжо наведалі наш сайт, вы можаце адрэдагаваць кукі, якія ўжо былі запісаны ў вашам браўзэры. Спасылкі на адпаведныя інструкцыі вы можаце знайсці ніжэй.

Празрыстасць

Мы не ўстаўлялі аніякіх бэкдораў у нашы праграмы і не атрымлівалі запытаў, каб гэта зрабіць. Мы таксама ніколі не атрымлівалі лістоў нацыянальнай бяспекі, замоў FISA, або якіх-небудзь іншых запытаў на інфармацыю карыстальнікаў.