Даведайцеся пра elementary OS і спосабы кіравання вокнамі, працоўнымі сталамі і іншым.
Працоўны стол elementary OS складаецца з дзвюх элементаў: панэлі і дока. Вы можаце дапасаваць шпалеры працоўнага стала націснуўшы правай кнопкай мышы ці дзвюма пальцамі па сэнсарнай пляцоўцы. Вы таксама можаце змяніць выгляд і паводзіны працоўнага стала ў Сістэмных наладах → Працоўны стол.
Наверсе стала знаходзіцца панэль. Злева знаходзіцца меню праграм, у цэнтры час і дата, а справа сістэмныя індыкатары.
Каб адкрыць ці пашукаць усталяваныя праграмы, выберыце Праграмы на панэлі. Вы можаце праглядваць вашы праграмы, пракруціўшы кола мышы, змахнуўшы дзвюма пальцамі па сэнсарнай пляцоўцы, або скарыстаўшыся кропкамі ўнізе. Вы таксама можаце выкарыстаць пераключальнік выгляду ўверсе, каб пераключыцца паміж сетачным выглядам і спісам з катэгорыямі.
Пачніце друкаваць у меню праграм, каб шукаць вашы праграмы па назве ці ключавым словам. У пошуку таксама будуць адлюстроўвацца дзеянні і сістэмныя налады. Напрыклад, з пошукам вы можаце:
Каб адкрыць меню праграм з клавіятуры, проста націсніце ⌘.
Індыкатар часу і даты ў цэнтры панэлі паказвае бягучую дату і час. Націсніце на гэту вобласць, каб адкрыць каляндар і праглядзець будучыя падзеі. Двойчы націсніце на дзень ці выберыце падзею, каб адкрыць каляндар.
Сістэмныя індыкатары справа на панэлі паказваюць стан прылады, напрыклад статус сеткі, батарэю, выкарыстоўванне мікрафона ці дынамікаў, апавяшчэнні, і іншае. Выбар індыкатара адкрывае больш інфармацыі аб ім і злучаныя дзеянні.
Навядзенне на індыкатар курсорам мышы пакажа хуткую інфармацыю, а націсканне сярэдняй кнопкай мышы ці трыма пальцамі па сэнсарнай пляцоўцы выконвае дзеянне ярлыка. Напрыклад:
Унізе працоўнага стала ёсць док для хуткага доступу да вашых абраных і адкрытых праграм.
Каб дадаць праграму на док, перацягніце яе або націсніце правай кнопкай мышы на значок і выберыце Замацаваць у доку. Каб выдаліць праграму з дока, перацягніце яе на пустую прастору вашага працоўнага стала або націсніце правай кнопкай мышы ці дзвюма пальцамі на значок і зніміце птушачку з пункта Замацаваць у доку. Перацягвайце ярлыкі ў межах дока, каб перасоўваць іх.
Прадвызначана док хаваецца калі праграма разгорнута або перакрывае яго. Перацягніце курсор мышы ў цэнтр нізу экрана каб паказаць і скарыстацца докам, калі ён схаваны.
Вы можаце дапасаваць памер і паводзіны доку ў Сістэмных наладах → Працоўны стол → Док і панэль.
Калі вы адкрываеце праграму, яе акно з'яўляецца на працоўным стале. Пакуль дызайн розных праграм можа адрознівацца, увогуле вокны можна закрыць, перацягваць, разгортваць і змяняць іх памер.
Большая колькасць праграм мае панэль уверсе акна з кнопкамі для кіравання акном і навігацыі.
Перацягвайце акно, націснуўшы і ўтрымліваючы верхнюю панэль або націснуўшы AltF7 і пачаўшы перамяшчаць курсор.
Націсніце правай кнопкай мышы ці дзвюма пальцамі па сэнсарнай пляцоўцы, каб паказаць дзеянні для акна або працоўнай прасторы.
Кнопкі акна ў праграмы знаходзяцца ў верхніх кутах: закрыць злева і разгарнуць справа (калі падтрымліваецца). Закрыццё акна закрые праграму; яе можна адкрыць нанова праз меню праграм альбо док. Разгортванне акна змяняе яго памер, каб яно запаўняла ўсё даступнае месца на прасторы, пры гэтым захоўваючы доступ да панэлі і дока.
Вы таксама можаце перацягнуць акно наверх альбо двойчы націснуць па яго верхняй панэлі, каб разгарнуць акно, і перацягнуць яго зверху альбо двойчы націснуць па яго верхняй панэлі каб паменшыць акно.
У большай колькасці праграм можна змяніць памер акон, пацягнуўшы за любы край акна. Вы таксама можаце націснуць правай кнопкай мышы або дзвюма пальцамі па сэнсарнай пляцоўцы і выбраць Змяніць памер альбо націснуць AltF8, каб ўвайсці ў рэжым змены памеру акна: перамясціце курсор у той напрамак, у які вы хочаце паменшыць ці павялічыць акно.
elementary OS выкарыстоўвае вокны і працоўныя прасторы для мнагазадачнасці.
Вокны праграм могуць перакрываць адно аднаго і перацягвацца. Пераключацца паміж вокнамі можна некалькімі спосабамі:
Прадвызначана акно адкрываецца на бягучай прасторы. Аднак жа вы можаце выкарыстоўваць некалькі працоўных прастораў, каб арганізаваць вашу працу:
Каб перамяшчацца ўлева і ўправа паміж працоўнымі прасторамі, націсніце⌘← ці ⌘→, альбо правядзіце трыма пальцамі па сэнсарнай пляцоўцы ці экрану.
Каб перайсці да канкрэтнай працоўнай прасторы, націсніце клавішы ад ⌘1 да ⌘9. Вы таксама можаце перамясціцца на новую прастору, націснуўшы ⌘0.
Перамяшчайце вокны паміж прасторамі, перацягваючы іх у Мнагазадачным рэжыме, альбо нажаўшы ⌘Alt← or →.
Вы можаце змяніць спалучэнні клавіш у Сістэмных наладах → Клавіятура → Спалучэнні клавіш → Працоўныя прасторы.
Некаторыя вокны таксама могуць скарыстацца новай прасторай, каб перайсці ў поўнаэкранны рэжым. Вы можаце пераключацца паміж працоўнымі прасторамі як звычайна, а калі закройце ці загорнеце праграму, вы вернецеся на папярэднюю прастору.
У рэжыме мнагазадачнасці паказваюцца прасторы і ўсе адкрытыя вокны, вы можаце пераключацца паміж імі. Каб скарыстацца ім, націсніце на значок Мнагазадачны рэжым у доку, націсніце ⌘↓, альбо правядзіце трыма пальцамі ўверх на сэнсарнай пляцоўцы ці экране.
elementary OS падтрымлівае жэсты на абсталяванні, якое падтрымліваецца, напрыклад на сэнсарных пляцоўках або экранах. Прадвызначана правядзенне трыма пальцамі ўлева ці ўправа пераключае працоўныя прасторы, а правядзенне ўверх пераводзіць у мнагазадачны рэжым.
Змяніце жэсты ў Сістэмных наладах → Мыш і сэнсарная пляцоўка → Жэсты.
Актыўныя куты — гэта ярлыкі, якія актывуюцца калі ваш курсор знаходзіцца ў куце асноўнага экрана. Вы можаце наладзіць актыўныя куты, каб яны выклікалі дзеянні, такія як прагляд акон, прастораў і іншае.
Вы можаце наладзіць актыўныя куты ў Сістэмных наладах → Працоўны стол → Мнагазадачнасць.
Панэль, док і працоўныя прасторы знаходзяцца на асноўным экране. Любыя іншыя далучаныя экраны выступаюць у ролі асобных працоўных прастораў. Каб кіраваць экранамі і змяняць іх становішчы, перайдзіце ў Сістэмныя налады → Дысплэі. Ваш асноўны экран адзначаны запоўненай зоркаю (), а налады кожнага экрана можна змяніць з яго меню.
elementary OS ідзе з AppCenter, адкрытай крамай праграм для незалежных распрацоўшчыкаў, якая працуе па прынцыпу "плаціце, колькі зможаце". Каб усталяваць праграму:
Некаторыя староннія праграмы могуць быць недаступныя з AppCenter, асабліва калі яны кросплатформенныя і не распрацаваны для elementary OS. Вы можаце ўсталёўваць праграмы ў фармаце Flatpak са старонніх крыніц, напрыклад з Flathub: спампуйце і адкройце файл .flatpakref
або .flatpak
, а ўтыліта Sideload усталюе праграму. Потым абнаўленні для гэтай праграмы і іншых праграм з гэтай крыніцы будуць паказвацца ў AppCenter як неправераныя.
Майце на ўвазе, што неправераныя праграмы і праграмы, усталяваныя са старонніх крыніц не былі правераны elementary на бяспечнасць альбо прыватнасць.
AppCenter уключае абнаўленні для праграм і самой аперацыйнай сістэмы ва ўкладцы Усталяванае. Рэгулярна ўсталёўвайце абнаўленні каб атрымліваць апошнія функцыі, выпраўленні і абнаўленні бяспекі. Каб атрымаць больш інфармацыі аб абнаўленнях бяспекі, пачытайце Абвесткі аб бяспецы Ubuntu.
elementary OS ідзе з праграмай Налады сістэмы, якая дазваляе вам кіраваць наладамі прылады і карыстальніцкімі параметрамі. Налады сістэмы даюць магчымасць наладзіць спалучэнні клавіш, раздзяляльнасць экрана, вашы шпалеры і іншае.
Вы можаце знайсці канкрэтныя налады, надрукаваўшы іх назвы ў пошукавым радку ўверсе акна.
Майце на ўвазе, што сістэмныя налады кранаюцца толькі параметраў сістэмы і карыстальніка для elementary OS. Калі ў праграмы ёсць налады або параметры, яны будуць у самой праграме.
Спалучэнні клавіш у elementary OS звычайна паказваюцца ў падказках пры навядзенні альбо ў кантэкстных меню, якія адкрываюцца правай кнопкай мышы ці націскам дзвюма пальцамі па сэнсарнай пляцоўцы.
Каб адкрыць акно са ўсімі спалучэннямі клавіш, націсніце ⌘, каб адкрыць Меню праграм, пачніце друкаваць "Спалучэнні клавіш" і выберыце першы элемент у катэгорыі Праграмы.
Вы таксама можаце зрабіць так, каб акно са спалучэннямі клавіш адкрывалася на ⌘ у Сістэмных наладах → Клавіятура → Раскладка (Клавіша ⌘: Акно спалучэнняў клавіш).
Спалучэнні клавіш працоўнага стала можна дапасаваць з пункта Налады клавіятуры... у акне спалучэнняў клавіш альбо ў Сістэмных наладах → Клавіятура → Спалучэнні клавіш.